Майстар-клас па храмавай фларыстыцы прайшоў у Мінскай духоўнай акадэміі
29 сакавіка 201926-27 сакавіка 2018 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся майстар-клас па кветкаваму афармленню выноснага крыжа і напрастольных падсвечнікаў.
Мерапрыемства было праведзена фларыстам Мікольскага кафедральнага сабора горада Бабруйска Верай Лебядзінскай.
У пазнавальнай і карыснай сустрэчы прынялі ўдзел 15 чалавек з розных гарадоў Беларусі. На працягу двух творчых дзён былі ўпрыгожаны 6 крыжоў і 8 падсвечнікаў.
Удзел у мерапрыемстве таксама прыняла майстар-фларыст, стваральнік і кіраўнік міжнародных курсаў прафесійнай фларыстыкі «Ружа Азора» Вольга Гайдукевіч.
Сустрэча была арганізавана пры падтрымцы першага прарэктара МінДА протаіерэя Уладзіміра Далгаполава і прымеркавана да надыходзячай Крыжапаклоннай Нядзелі Вялікага посту.