Мінпрыроды заклікае не несці на могілкі пластыкавыя кветкі — штогод іх аказваецца на звалках каля мільёна

24 красавіка 2023

top.jpg

Мінпрыроды сумесна з экалагічнымі грамадскімі аб'яднаннямі заклікае жыхароў Беларусі праявіць экалагічную свядомасць і не несці на могілкі штучныя (пластыкавыя) кветкі. «Альтэрнатывай ім павінны стаць жывыя кветкі ў вазонах, мнагалетнікі, высаджаныя ў грунт, карлікавыя хмызнякі, газонная трава, свечкі, стужкі з тканіны», — падкрэсліваюць у ведамстве.

«Набываючы штучныя кветкі, мы, па сутнасці, купляем смецце, якое пасля наносіць шкоду прыродзе, вылучаючы таксічныя рэчывы, забруджваючы глебу, паветра і грунтовыя воды», — кажуць абаронцы прыроды.

Бо калі штучныя кветкі прыходзяць у непрыдатнасць, людзі іх выкідваюць. «Штогод пасля святаў на палігоны цвёрдых камунальных адходаў вывозяць каля 1 мільёна пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладання — ад ста да пяцісот гадоў. Другаснай апрацоўцы яны не падлягаюць».

Яшчэ горш, калі гэтыя кветкі спальваюць. Пры гэтым у навакольнае асяроддзе вылучаюцца цяжкія металы і дыяксіны, якія ўяўляюць небяспеку для чалавека.

 sb.by/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники