Мінская духоўная акадэмія правядзе Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Соцыум і хрысціянства»

17 студзеня 2018

tb.jpg

27 студзеня 2018 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Соцыум і хрысціянства».

Арганізатары канферэнцыі:

  • Мінская духоўная акадэмія, кафедра апалагетыкі;
  • Беларускі дзяржаўны універсітэт, эканамічны факультэт, кафедра міжнароднага менеджменту, кафедра тэарэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі;
  • Еўрапейская даследчая асацыяцыя «Oikonomos»;
  • Грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля».

Месца правядзення: Мінская духоўная акадэмія, Мінск, вул. Зыбіцкая, 27 (станцыя метро «Няміга»).

Напрамкі працы канферэнцыі (плануемыя секцыі):

  • Хрысціянскае асэнсаванне сацыяльна-эканамічнага жыцця.
  • Хрысціянскае разуменне маральнасці і права.
  • Хрысціянскае стаўленне да пытанняў аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага служэння.
  • Хрысціянскае разуменне сацыяльнай рыначнай гаспадаркі.
  • Хатняя гаспадарка ў сацыяльнай рыначнай эканоміцы
  • Пытанні развіцця эканамічных інстытутаў.
  • Карпаратыўная сацыяльная адказнасць.
  • Хрысціяне і сацыяльныя пытанні ў мастацкіх творах.
  • Развіццё хрысціянскай культуры.

Больш падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі знаходзіцца тут.

МінДА / Church.by