Мінскую духоўную акадэмію наведаў арцыбіскуп Рымска-Каталіцкай Царквы Антоніа Меніні
20 верасня 202018 верасня 2020 года Мінскую духоўную акадэмію наведаў арцыбіскуп Рымска-Каталіцкай Царквы Антоніа Меніні.
У Акадэміі высокага госця сустрэў рэктар архімандрыт Сергій (Акімаў), які правёў экскурсію па комплексе будынкаў духоўнай школы.
Госць агледзеў храм свяціцеля Кірыла Тураўскага, бібліятэку, царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы, адміністрацыйны корпус акадэміі.
Рэктар расказаў аб асаблівасцях арганізацыі вучэбнай і навуковай дзейнасці акадэміі, аб яе міжнародных кантактах.
У сустрэчы прынялі ўдзел сакратар Апостальскай нунцыятуры святар Махер Шамас (Рыма-Каталіцкая Царква), прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі па вучэбнай рабоце, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Дзімітрый Каўрыга і дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Мікалай Балахоўскі.