Мінскую духоўную семінарыю наведаў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган

14 лютага 2024

670-11.jpg

14 лютага 2024 года Мінскую духоўную семінарыю наведаў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.

У Трохсвяціцельскім храме семінарыі госця і асоб, якія суправаджалі яго, сустракалі рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч; старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па культуры і царкоўным мастацтве, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задаражын; прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Агафангел (Будзішын); сакратар Навагрудскай епархіі, выкладчык семінарыі протаіерэй Дзімітрый Сёмуха; першы памочнік рэктара іерэй Генадзь Белых; прэс-сакратар семінарыі, выкладчык Антоній Яфіменка.

Павітаўшы высокага госця протаіерэй Віктар паднёс Канстанціну Канстанцінавічу памятны знак «75 гадоў першага адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі» і друкаваныя выданні духоўнай школы. Міністр сувязі і інфарматызацыі таксама паднёс рэктару памятныя падарункі.

Затым гасцям была прапанавана экскурсія па Мінскай духоўнай семінарыі і царкоўна-археалагічным музеі.

МінДС/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok