Мітрапалічы хор Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора атрымаў гран-пры VIII Рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва «Ад Шчырага сэрца»

26 красавіка 2017

top.jpg

22 красавіка ў Палацы культуры ААТ «БелАЗ» (Жодзіна) адбыўся VIII Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Ад Шчырага сэрца».

Фестываль быў прысвечаны памяці Эдуарда Рыгоравіча Щырага — кампазітара з Жодзіна, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь, заснавальніка хораў і капэл, якія доўгі час дзейнічалі ў Жодзіне і Смалявічах.

Падрыхтоўкай першага фестывалю, у 1999 годзе, займаўся сам Эдуард Щыры, але кампазітар памёр за некалькі дзён да пачатку важнай для яго падзеі. За некалькі гадзін да яго смерці. адбылася апошняя сустрэча Эдуарда Рыгоравіча і дырэктара Палаца культуры БелАЗа Генадзя Смольскага — на ёй як завяшчанне прагучала: «Што б ні адбылося, праводзь!» Хавалі «Райманда Паулса Жодзіна», як яго часам называлі, усім горадам, рух на дарогах прыйшлося перакрываць. Так першы фестываль стаў вечарам-рэквіемам у гонар выдатнага музыканта. А затым, на працягу некалькіх гадоў, на фестываль, які назвалі ў гонар Эдуарда Щырага, прыязджалі да 400 артыстаў з усёй рэспублікі. Унікальнасць гэтага мерапрыемства ў тым, што прымаюць у ім удзел самадзейныя хоры і ансамблі акадэмічнага плана.

У гэтым годзе на фестывальную сцэну выйшлі хоры і ансамблі з Наваполацка, Віцебска, Гродзенскай вобласці, Мінска, Барысава.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у вакальным конкурсе прыняў удзел Мітрапалічы хор Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

У выкананні калектыва прагучалі як духоўныя спевы, так і творы свецкага музычнага мастацтва. Выступленне хора зрабіла моцнае ўражанне на журы і слухачоў. Заканамерным вынікам стала прысуджэнне гран-пры.

Акрамя конкурснага выступлення, Мітрапалічы хор даў у рамках фестывалю сольны канцэрт.

Вянком фестывальнай праграмы стала выкананне зводным хорам песні на музыку Эдуарда Щырага «Беларусь — любоў мая». Салістамі былі абраныя прадстаўнікі Мітрапалічага хору — Аліса Лапянок і Уладзіслаў Вітушка.

Church.by