Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел і епіскап Кранштацкі Назарый здзейснілі Літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска
31 мая 201730 мая 2017 года, у аўторак Нядзелі 7-ай пасля Пасхі, дзень памяці апостала ад 70-ці Андраніка і святой Юніі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Кранштацкі Назарый, вікарый Санкт-Пецярбургскай епархіі, здзейснілі Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.
За богаслужэннем прысутнічаў і маліўся мітрапаліт Петразаводскі і Карэльскі Канстанцін.
Архіпастырам саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора і іншых храмаў беларускай сталіцы, духавенства епархій Беларускага Экзархату і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор сабора пад кіраўніцтвам Юліі Міхалевіч.
Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэнне мітрапаліт Павел падзякаваў уладыку Назарыю за сумесную малітву, павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.
Зважаючы на руплівую працу ў славу Царквы Хрыстовай, у сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння і 40-годдзем служэння ў свяшчэнным сане настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка быў удастоены ўзнагароды — ордэна Беларускай Праваслаўнай Царквы святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай.
Уладыка Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў архіпастырскае благаславенне.