Мітрапаліт Павел павіншаваў супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення са святам Светлага Хрыстовага Уваскрасення
20 красавіка 201720 красавіка 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення са святам Светлага Хрыстовага Уваскрасення.
У віншаванні прынялі ўдзел: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення спраў Мінскай Экзархіі; кіраўнікі і супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
Мітрапаліт Павел цёпла вітаў прысутных, пажадаў усім дапамогі Божай у адказнай працы і невычэрпнай радасці аб Уваскрэсшым Збавіцелі.
Ад імя прысутных са словамі віншавання да ўладыкі Экзарха звярнуўся найстарэйшы супрацоўнік Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Іван Навумавіч Цырульнік.
Зважаючы на дбайную працу ў славу Праваслаўнай Царквы і ў сувязі з асабістымі юбілейнымі датамі двум супрацоўнікам Мінскага епархіяльнага ўпраўлення былі ўручаны ўзнагароды Беларускага Экзархату. Сталяр Уладзімір Сямёнавіч Лізура быў удастоены ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага 2-й ступені, тэхнічны супрацоўнік Марына Вітальеўна Прадко — медалі прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Патрыяршы Экзарх ўручыў усім прысутным велікодныя падарункі і падаў архіпастырскае благаславенне.