Мітрапаліт Павел прыняў віншаванні з днём нараджэння ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
19 лютага 201919 лютага 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў віншаванні з днём нараджэння ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
У віншаванні прынялі ўдзел: епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар упраўлення справамі Мінскай Экзархіі; іерэй Дыянісій Кавалёў, старшыня парафіяльнага савета Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, кіраўнік аддзела Мінскай Экзархіі па кантролю за выкананнем даручэнняў Патрыяршага Экзарха.
Епіскап Ігнацій звярнуўся да уладыкі Экзарха са словамі віншавання, пажадаўшы добрага здароўя, моцы сіл, невычарапальнай радасці ў Хрысце і благадатнай дапамогі ад Госпада у архіпастырскім служэнні Святой Царкве.
У дар мітрапаліту Паўлу былі паднесены святая прасфора і букет белых руж.
Патрыяршаму Экзарху і ўсім прысутным было абвешчана мнагалецце.
Мітрапаліт Павел сардэчна падзякаваў работнікам Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, падаў усім архіпастырскае благаславенне і ўручыў кожнаму падарунак.