Мітрапаліт Павел здзейсніў чын асвячэння крыжа для купала храма ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў пасёлку Бальшавік
17 жніўня 201717 жніўня 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння крыжа для купала храма ў гонар свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, цудатворца, у пасёлку Бальшавік Мінскага раёна.
У чыне асвячэння прынялі ўдзел: благачынны 3-й Минскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Тройцы пасёлка Бараўляны Мінскага раёна протаіерэй Андрэй Круцялёў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма протаіерэй Сергій Пашукевіч і клірыкі благачыння.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Бураковай Ганны.
Па завяршэнні чыну мітрапаліт Павел звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам настаўлення і ўдзяліў вернікам архіпастырскае благаславенне.
На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх раздаў прыхаджанам абразкі свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Пасля гэтага Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з ходам будаўніцтва храма.
Далей уладыка Павел наведаў храм Праабражэння Гасподняга ў пасёлку Бальшавік.