Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме праведнага Іава Шматпакутнага пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска
19 мая 201719 мая, у пятніцу 5-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці святога праведнага Іава Шматпакутнага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар праведнага Іава Шматпакутнага пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэй Іаан Харашэвіч; настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і духавенства храма.
Літургічныя спевы выканаў мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Сергій Яўтушык.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў вернікам велікодныя паштоўкі.
Па заканчэнні богаслужэння дзіцяча-юнацкі хор і вучні пачатковай школы, якія размяшчаюцца пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска, арганізавалі святочны канцэрт, пасля якога Патрыяршы Экзарх разам з першым выпускам вучняў пачатковай школы пасадзіў памятнае дрэва на тэрыторыі комплексу.