Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар праведнага Іаана Кранштацкага горада Мінска
02 студзеня 20192 студзеня 2019 года, у прадсвята Ражджаства Хрыстовага, дзень памяці святога праведнага Іаана Кранштацкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар святога праведнага Іаана Кранштацкага горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 1-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі протаіерэй Георгій Латушка, сакратар Минскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і настаяцель храма іерэй Аляксандр Волкаў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Андрэя Ахметшына.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксій Хацееў.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
Па заканчэнні богаслужэння былі ўручаны ўзнагароды Патрыяршага Экзарха працаўнікам і дабрачынцам парафіі.
Затым мітрапаліт Павел павіншаваў усіх з прастольным святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Уладыка Павел павіншаваў прычаснікащ з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і ружы.
Усім ушанаваўшым свята былі ўручаны абразкі Пакрова Прасвятой Багародзіцы.