Мітрапаліт Павел здзейсніў візіт у аграгарадок Бычыха

11 лістапада 2019

top.jpg

11 лістапада 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, разам з архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем здзейсніў візіт у аграгарадок Бычыха Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Візіт пачаўся наведваннем храма ў гонар святой велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі. Уладыка Экзарх пагутарыў з настаяцелем і прыхаджанамі прыхода і на памяць аб наведванні храма ўручыў прысутным іконкі Божай Маці «Жыровіцкая».

На сустрэчы прысутнічалі: старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Пятровіч Карабач; прэзідэнт Міжнароднай акадэміі сувязі, сустаршыня Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз праваслаўных жанчын», прэзідэнт Фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены Анастасія Пятроўна Асіціс; настаяцель храма ў гонар дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; настаяцель храма ў гонар велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі аграгарадка Бычыха іераманах Ціхан (Няўстроеў) і старшыня Бычыхінскага сельскага савета Антаніна Барысаўна Колца.

Уладыка Павел азнаёміўся са становішчам спраў падвор'я Жыровіцкага манастыра, правёў рабочую нараду аб становішчы спраў у гаспадарцы, а затым наведаў Максімаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, размешчаны ў аграгарадку Бычыха. Начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка правяла для прыбыўшых гасцей экскурсію па корпусе і прылеглай тэрыторыі ўстановы.

Уладыка мітрапаліт азнаёміўся з умовамі жыцця ў інтэрнаце і пагутарыў з жыхарамі. Уладыка Павел пажадаў выхаванцам і супрацоўнікам інтэрната дапамогі Божай, поспехаў і заклікаў усіх захоўваць бадзёрасць духу, заўсёды маліцца і не падаць духам (Лк. 18:1).

Church.by

Фотарэпартаж