Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі

09 чэрвеня 2017

top.jpg

8 чэрвеня 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены савета: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Георгій Латушка, благачынны Першай Мінскай гарадской акругі; протаіерэй Мікалай Коржыч, благачынны Трэцяй Мінскай гарадской акругі; протаіерэй Барыс Пташынскі, благачынны Першай Мінскай раённай акругі; протаіерэй Андрэй Лемяшонак, духаўнік Елісавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску; протаіерэй Аляксандр Шырытон, старшыня Сінадальнага паломніцкага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, благачынны Сёмай Мінскай гарадской акругі; протаіерэй Георгій Арбузаў, адказны за будаўніцтва храма Уваскрасення Славушчага з комплексам духоўна-адміністрацыйных будынкаў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Іаан Задарожын, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па справах моладзі, рэктар Мінскага духоўнага вучылішча. Прысутнічалі таксама: протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы; протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі, рэдактар сайта Мінскай епархіі; ігумення Елісавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску Еўфрасіння (Лапцік); іерэй Дыянісій Кавалёў, супрацоўнік Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі.

На пасяджэнні абмяркоўваліся перспектывы будаўніцтва ў горадзе Мінску храма Уваскрасення Славушчага з комплексам духоўна-адміністрацыйных будынкаў Мінскай Экзархіі, пытанні павышэння ўзроўню багаслоўскай кампетэнтнасці царкоўных работнікаў, а таксама праблемы, звязаныя з наяўнасцю ў епархіі недабудаваных храмаў.  

Church.by

Фотарэпартаж