Мітрапаліт Павел узначаліў урачыстасці ў гонар 170-годдзя храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў горадзе Мінску

04 жніўня 2017

top.jpg

4 жніўня 2017 года, у дзень памяці святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска. Святочнае богаслужэнне было прымеркавана да 170-годдзя з дня заснавання храма.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Марыі-Магдалінінскага храма протаіерэй Іаан Харашэвіч; благачынны 4-ай Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель храма Усіх святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; благачынны 1-ай Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Георгій Латушка; благачынны 2-ой Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з казацтвам протаіерэй Ігар Карасцялёў; настаяцель храма прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага протаіерэй Аляксандр Будзько; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; насельнікі Святой гары Афон: манастыра Сіманапетра — іераманах Якаў, Свята-Панцелеіманава — іераманах Кірыён.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Святланы Жыгала.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Раман Арцёмаў.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель Марыі-Магдалінінскага храма протаіерэй Іаан Харашэвіч.

Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу Іаану за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да багасольцаў са словам навучання.

Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Імянінніцам мітрапаліт Павел уручыў прасфоры і кветкі, а хор праспяваў мнагалецце.

Church.by

Фотарэпартаж