Мітрапаліт Павел узначаліў нядзельную вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
18 лютага 201818 лютага 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў нядзельную вячэрню з чынам прабачэння, а затым звярнуўся да ўсіх, хто маліўся ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска, са словам настаўлення перад пачаткам Вялікага посту.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.