Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у мерапрыемстве «Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы

22 лютага 2024

top.jpg

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы прайшло мерапрыемства «Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы», арганізаванае Беларускім саюзам жанчын.

Падзея сабрала мноства гасцей-прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, дзеячаў культуры, кіраўнікоў СМІ, супрацоўнікаў прадпрыемстваў, школьнікаў. На сцэне тэатра госці чыталі творы айчынных аўтараў.

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін прадэкламаваў верш «Кніга» Максіма Багдановіча, які захаваў унутраныя перажыванні паэта пры чытанні Псалтыра.

У гутарцы з журналістамі яго Высокапраасвяшчэнства падзяліўся меркаваннем на тэму значнасці роднай мовы ў жыцці народа: «Мова — адзін са складнікаў, якія злучаюць чалавека з мінулым, духоўнай спадчынай свайго народа, і гэта многае вызначае. Як дрэва моцнае сваімі каранямі, так і чалавек — сувяззю з папярэднімі пакаленнямі. Мова, культура, духоўнасць — асноўныя крытэрыі, якія характарызуюць народ. Калі народ губляе адзін-два гэтыя складнікі, ён можа растварыцца сярод іншых народаў і стаць, як той Іван-бязродзіч».

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж