Мітрапаліт Веніямін здзейсніў чын заснавання капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Трохручыца» у горадзе Мінску

15 лістапада 2021

top.jpg

15 лістапада 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын заснавання капліцы ў гонар іконы Божай Маці, іменаванай «Трохручыца» ў горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска протаіерэй Сергій Комлік, настаяцель прыхода храма прападобнага Савы Асвячонага горада Мінска і капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Трохручыца» протаіерэй Андрэй Надумовіч, а таксама запрошанае духавенства.

Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Людмілы Надумовіч.

На набажэнстве прысутнічалі прадстаўнікі ЗТАА «Дана Астра».

У завяршэнне богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. Далей з прывітальным словам ад імя кіраўніцтва выступіў прадстаўнік ЗТАА «Дана Астра».

Затым было падпісана пагадненне паміж Мінскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы і ЗТАА «Дана Астра» аб сумесным будаўніцтве храмавага комплексу на тэрыторыі забудовы «Мінск-Мір».

Church.by

Фотарэпартаж