Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
02 сакавіка 2025Увечары 2 сакавіка 2025 года, у Нядзелю сырапусную, Успамін Адамава выгнання (Даравальная нядзеля), Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, маліўся за вячэрняй і ўзначаліў чын прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Пасля адпусту Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прамовіў пропаведзь, у завяршэнне якой папрасіў ва ўсіх прабачэння і пажадаў дапамогі Божай у надыходзячым Вялікім посце.
Затым Патрыяршы Экзарх прачытаў малітву на пачатак Вялікага посту.
Трансляцыя богаслужэння вялася на афіцыйным YouTube-канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,