Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі
12 жніўня 202212 жніўня 2022 года ў саборным доме пры Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з калектывам, які папрацаваў над стварэннем помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву).
Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка ўладыку Філарэту.
За старанную працу па стварэнні манумента Патрыяршы Экзарх удастоіў удзельнікаў калектыву узнагарод Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Ад аўтарскага калектыву мітрапаліту Веніяміну была падорана паменшаная копія помніка першаму Патрыяршаму Экзарху.