Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

На базе Мінскай духоўнай семінарыі пройдзе XVI Семінар студэнтаў ВНУ Беларусі на тэму «Рэлігія і навука ў XXI стагоддзі: перспектывы дыялогу»

03 кастрычніка 2017

top.jpg

24-25 лістапада 2017 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца XVI Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Тэма Семінара: «Рэлігія і навука ў XXI стагоддзі: перспектывы дыялогу».

У гэтым годзе Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі будзе арыентаваны на асэнсаванне месца рэлігіі ў сучаснай навуковай карціне свету.

Выбар тэматыкі Семінара абумоўлены тым, што указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі 2017 год абвешчаны Годам навукі.

Мэта правядзення Семінара бачыцца ва ўсебаковым абмеркаванні шырокага спектра пытанняў, якія адлюстроўваюць праблематыку суадносін рэлігійнага вопыту і хрысціянскай традыцыі з сучасным навуковымі ведамі; у пашырэнні навукова-інфармацыйнага абмену паміж студэнтамі свецкіх і духоўных навучальных устаноў; ва ўсталяванні асабістых і навуковых кантактаў паміж студэнтамі беларускіх ВНУ.

Праблемнае поле Семінара:

  1. Рэлігія і навука
  2. Праваслаўная рэлігійная традыцыя ў гісторыі Беларусі
  3. Рэлігія і філасофія
  4. Рэлігія і педагогіка
  5. Рэлігія і псіхалогія
  6. Рэлігія і літаратура
  7. Рэлігія і мастацтва
  8. Рэлігія і культура
  9. Рэлігія і дзяржава
  10. Рэлігія і грамадства

Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца студэнты вышэйшых свецкіх і духоўных навучальных устаноў, магістранты, аспіранты, маладыя навукоўцы.

Плануецца, што Семінар пройдзе 27-28 лістапада 2017 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі.

Пражыванне і харчаванне забяспечвае бок, які прымае. Праезд — за кошт боку, які накіроўвае.

Месца правядзення: Беларусь, 231833, Гродзенская вобл., Слонімскі р-н, г. п. Жыровічы, вул. Саборная, 55. Мінская духоўная семінарыя.

Рабочыя мовы Семінара: беларуская і руская.

Тэзісы дакладаў і заяўкі удзельнікаў па прыкладаемай форме прымаюцца да 19 лістапада 2017 года па адрасе: conference-minds@yandex.ru.

Тэлефон для даведак: +375 29 626-71-91.

Па факце атрымання заяўкі аргкамітэт накіроўвае пацверджанне.

Заяўка ўдзельніка:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў
  2. Назва арганізацыі (без скарачэнняў, паводле статута)
  3. Назва даклада
  4. Форма ўдзелу (вочная / завочная)
  5. Паштовы адрас, кантактныя тэлефоны
  6. Е-mail (абавязкова ўказваць).

Па выніках работы канферэнцыі мяркуецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.

Патрабаванні да афармлення тэзісаў дакладаў:

Аб'ём не больш за 10 старонак фармату А4 (210 Х 297 мм), у фармаце Microsoft Word (97-2007), шрыфт Times New Roman, кегль 14, без пераносаў, міжрадковы інтэрвал палутарны, палі: верхняе, ніжняе — 20 мм, левае — 30 мм, правае — 10 мм. Назва дакладу вялікімі літарамі, ніжэй — прозвішча і ініцыялы аўтара звычайным шрыфтам, у дужках горад, назва ўстановы (скарочана). Усе радкі — выраўноўванне па цэнтры. Асноўны тэкст з абзацным водступам і выраўноўваннем справа і злева. Спіс літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту. Спасылкі на крыніцу ўказваюцца ў тэксце ў квадратных дужках: нумар крыніцы і нумар старонкі (напрыклад, [10, с. 789]).

Тэксты дакладаў, не аформленыя ў адпаведнасці з дадзенымі патрабаваннямі, да публікацыі не прымаюцца.

МінДС / Church.by