На Гродзеншчыне адбыўся VIII міжнародны маладзёжны адукацыйны форум «Quo Vadis?»

26 лістапада 2018

top.jpg

23 лістапада на базе адпачынку «Купалінка» пад Гродна пачаў сваю працу VIII міжнародны маладзёжны адукацыйны форум «Quo Vadis?»

Форум быў арганізаваны Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з аддзелам па справах моладзі Гродзенскай епархіі і пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па справах моладзі Украінскай Праваслаўнай Царквы.

Пачатковым пуктам мерапрыемства стаў малебен, на якім удзельнікі прасілі благаславення Божага на добрае пачынанне. Фарумчан павітаў протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік, які прадставіў удзельнікам форуму людзей, якія стаялі ля вытокаў QV.

Протаіерэй Іаан Задарожын, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускага Экзархату, звярнуў увагу слухачоў на тое, што QV — моладзевы і, перш за ўсё, адукацыйны форум, а ўсякая адукацыя мае на мэце захаванне вобраза Бога ў кожным з нас. Галоўная задача форуму — плённыя зносіны ў Хрысце, у малітве, у радасці, у дружбе.

Затым слова перадалі Яўгену Лабанаву, намесніку старшыні Сінадальнага аддзела. Менавіта яму належыць канцэпцыя форуму. Яўген адзначыў, што Гродна ўжо 3-ы раз прымае фарумчан і ён рады гэтай магчымасці жывых, душэўных зносін.

Кацярына Яўсюкова, супрацоўнік Сінадальнага аддзела па справах моладзі і Цэнтра экалагічных рашэнняў, пажадала, каб кожны адкрыў у сабе праз зносіны на форуме сілы зменьваць свет, сілы для развіцця і росту.

Затым на форум прыбыў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Уладыка правёў гутарку аб ролі сучаснай праваслаўнай моладзі ў грамадстве, аб тым, як важна адстойваць сваю хрысціянскую пазіцыю, а таксама адказаў на пытанні прысутных.

Далей аўдыторыя падзялілася на 4 плыні, кожная з якіх размаўляла з адным з 4-х спікераў. Руслан Яроцкі, заснавальнік Фонду дапамогі хрысціянам у Афрыцы і аўтар фільма «Вялікая зямля: Праваслаўе ў Афрыцы», распавёў аб становішчы Праваслаўнай Царквы ў Кеніі. Псіхолаг Вольга Ляўко расказала аб шляхах асобаснага росту і метадах пазбаўлення ад залежнасцяў. Наталля Захарчук правяла майстар-клас па псіхалогіі сямейнага жыцця. Студэнт Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі Давід Баброў падзяліўся чатырма тэзісамі ў дапамогу місіянеру.

Нечаканым падарункам для ўсіх стаў квэст ад Цэнтра экалагічных рашэнняў. Гутарку аб малітве правёў святар Аляксандр Шашкоў.

У апошні дзень форуму ўдзельнікі разам маліліся і прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у Нікольскім храме Архіерэйскага падвор'я горада Гродна.

Добрай традыцыяй стала агапа — сяброўскія, радасныя зносіны за святочным абедам. Удзельнікі дзяліліся ўражаннямі, назіраннямі, думкамі, якія назапасіліся за час форуму.

Шпацыр па цэнтры Гродна, пірожныя ў кавярні, песні на вуліцах горада - на гэтай светлай ноце завяршыў сваю працу VIII Міжнародны форум «Quo Vadis?»

Гродзенская епархія / Church.by