На YouTube-канале Гомельскай епархіі выйшаў новы выпуск аўтарскага праекта «Духоўныя вандроўкі», прысвечаны Добрушскаму Макар'еўскаму манастыру [+відэа]

22 лютага 2023

top.jpg

На YouTube-канале Гомельскай епархіі «Фавор» выйшаў новы выпуск аўтарскага праекта «Духоўныя вандроўкі», прысвечаны Добрушскаму Макар'еўскаму манастыру.

Сёння ад некалі слаўнай абіцелі засталіся толькі руіны, а яшчэ падчас абнаўленчага расколу гэты манастыр быў апорай Праваслаўя на Гомельшчыне. У 1920-я гады сюды прыязджала Вялікім постам на набажэнства каля 1,5 тысячы багамольцаў. У 1928 годзе савецкая ўлада зачыніла манастыр. На яго месцы працаваў свінагадоўчы комплекс-саўгас «Харапуць», будынак храма пераабсталявалі пад інтэрнат для саўгасных рабочых. У нашы дні святое месца зноў збірае паломнікаў. На месцы, дзе існавала абіцель, рэгулярна здзяйсняюцца богаслужэнні і хрэсныя хады.

***

Новы аўтарскі праект «Духоўныя вандроўкі» на YouTube-канале Гомельскай епархіі «Фавор» выходзіць пры падтрымцы інфармацыйнага аддзела епархіі.

Цыкл перадач прысвечаны духоўным месцам і царкоўным дзеячам рэгіёну.

Аўтар праекта – протаіерэй Аляксандр Лапушанскі, старшыня епархіяльнай Камісіі па кананізацыі святых, настаяцель прыхода храма свяшчэннамучаніка Аляксія, прасвітара Лельчыцкага ў горадзе Гомелі.

У цыкле перадач святар раскажа гледачам аб малавядомых старонках духоўнага жыцця Гомельшчыны. Здымкі будуць весціся на месцы разбураных храмаў і манастыроў, на могілках, дзе знайшлі свой апошні прытулак многія і многія з тых, чые імёны часам неабгрунтавана забыты.

Як адзначае сам айцец Аляксандр, праект «Духоўныя вандроўкі» гэта праца не аднаго чалавека. Здымаць і мантаваць відэа святару дапамагаюць сыны, крыніцай матэрыялаў для апавяданняў служыць у ліку іншага архіў Гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі, у склад якой уваходзяць святары, гісторыкі, краязнаўцы, музейныя работнікі.

Выходзіць праект будзе штотыдзень па нядзелях.

Гомельская епархія/Сhurch.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники