Пачаўся штогадовы злёт моладзі Гродзенскай епархіі

06 жніўня 2019

top.jpg

На Аўгустоўскім канале пачаў сваю работу штогадовы злёт праваслаўнай моладзі Гродзенскай епархіі.

Маладыя людзі з розных гарадоў і вёсак сабраліся, каб пагутарыць і паўдзельнічаць у багаслоўскіх гутарках, інтэлектуальных гульнях, спартыўных спаборніцтвах. Сярод удзельнікаў злёту — моладзь з Мінска, Барысава, Зэльвы, Ваўкавыска, Камянца, Свіслачы, Мастоў, Шчучына, Воранава, Вільні, а таксама навучэнцы Мінскай духоўнай семінарыі.

Злёт працягнецца да 8 жніўня і завершыцца супольнай малітвай і прычашчэннем за Бажэственнай літургіяй у Праабражэнскім храме гарадскога пасёлка Сапоцкін.

Гродзенская епархія / Church.by