Невідушчыя прыхаджане храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі азелянілі новыя мікрараёны горада Мінска

02 красавіка 2017

top.jpg

У Беларусі з 1 па 8 красавіка праходзіць акцыя «Тыдзень лесу — 2017». Тыдзень лесу ў рэспубліцы стартаваў ўжо ў дзесяты раз. Акцыя пачынаецца заўсёды ў першы тыдзень красавіка. Маладыя дрэўцы высаджваюць школьнікі, студэнты, прадстаўнікі моладзевых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, работнікі лясных і паркавых гаспадарак.

Невідушчыя прыхаджане мінскага храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска і жыхары мікрараёнаў Дамброўка і Каменная Горка вырашылі падтрымаць акцыю і пасадзіць дрэвы ў дварах шматпавярховых мінскіх новабудоўляў.

— Выходныя прайшлі з рыдлёўкамі і саджанцамі бяроз, клёнаў, яблынь і груш. Саджанцы будучых гарадскіх зялёных прыгажунь прыхаджане набылі самі ў садовых цэнтрах сталіцы. Людзі хочуць, каб каля дома было прыгожа і акуратна, таму пачынаюць самі высаджваць дрэвы, кветкі, уладкоўваць клумбы, рабіць аркі, — адзначыў іерэй Дзімітрый Ворса, настаяцель храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі. — Вельмі прыемна назіраць, калі невідушчы чалавек саджае для нас, відушчых, саджанцы фруктовых дрэў для таго, каб мы бачылі, як яны прыгожа квітнеюць!

Спецыялісты лічаць, што мікрараёны Дамброўка і Каменная Горка найбольш маюць патрэбу ў стварэнні зялёных зон і азеляненні дваровых тэрыторый.

Азеляненне горада — справа кожнага яго жыхара, такога меркавання прытрымліваюцца ў ппрыходзе. Кожны можа ўнесці свой уклад у папаўненне гарадскога зялёнага фонду і зрабіць свой горад прыгажэй і ўтульней.

Church.by