Аршанскае духоўнае вучылішча запрашае абітурыентаў на 2020/2021 навучальны год
25 чэрвеня 2020Аршанскае духоўнае вучылішча — навучальная ўстанова, якая рыхтуе царкоўнаслужыцеляў Праваслаўнай Царквы, выкладчыкаў нядзельных школ.
Набор ажыццяўляецца на тры аддзяленні:
- падрыхтоўчае аддзяленне рыхтуе кандыдатаў для паступлення ў духоўную семінарыю (тэрмін навучання 1 год). На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы мужчынскага полу (халастыя або жанатыя першым шлюбам);
- аддзяленне рэгентаў-псаломшчыкаў рыхтуе чытальнікаў, пеўчых, рэгентаў, псаломшчыкаў (тэрмін навучання 3 гады);
- багаслоўска-педагагічнае аддзяленне рыхтуе выкладчыкаў нядзельных школ, курсаў рэлігіязнаўства (вячэрняе — тэрмін навучання 2 гады; завочнае — тэрмін навучання 3 гады).
- місіянерскае аддзяленне — набіраюцца слухачы (тэрмін навучання 2 гады).
Маецца завочны сектар. У вучылішчы навучаюцца студэнты розных узроставых катэгорый. Формы навучання дзённая і вячэрняя.
ПРАВІЛЫ ПРЫЁМУ
Тыя, што паступаюць у духоўнае вучылішча здаюць экзамены па асновах праваслаўнага веравучэння, свяшчэннай гісторыі, пішуць пераказ на царкоўна-гістарычную тэму, а таксама праходзяць сумоўе.
Рэкамендуемая літаратура:
- Протаіерэй Серафім Слабадской. Закон Божы для сям'і і школы;
- Закон Божы. Аб праваслаўнай веры (т. 1-4);
- Праваслаўны малітоўнік.
Ад абітурыентаў патрабуецца асэнсаванае веданне наступных малітваў:
Пачатковых: «Цару Нябесны...», «Святы Божа...», «Прасвятая Троіца...», «Ойча наш...», «Прыйдзіце паклонімся…»
Ранішніх: «Ад сну ўстаўшы...», «Божа ачысці мяне, грэшнага...», Ангелу Ахоўніку.
Вячэрніх: «Божа Вечны...», «Уседзяржыцелю, Слова Айца...», «Добрага Цара Добрая Маці...», Ангелу Ахоўніку.
Божай Маці: «Дзверы Міласэрнасці...», «Багародзіца Дзева, радуйся...», «Дастойна ёсць...», «Найвышэйшай Ваяводзе...», «Не маем інашай дапамогі…»
Сімвала Веры, малітвы святога Яфрэма Сірына, Дзесяці запаведзяў Божых, запаведзяў Блажэнства, трапароў двунадзесятых святаў і свайму святому, псалмоў 50 і 90.
Жадаючыя паступіць у духоўнае вучылішча павінны падаць наступныя дакументы:
- Прашэнне на імя дырэктара
- Рэкамендацыю прыходскага святара (для паступаючых з іншых епархій — завераную кіруючым архіерэем)
- Дзве фатаграфіі (3Х4)
- Аўтабіяграфія
- Дакумент аб адукацыі
- Медыцынскую даведку (па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя)
- Даведку ад псіхіятра
- Пасведчанне аб хрышчэнні
- Пасведчанне аб шлюбе (для тых, хто знаходзіцца ў шлюбе)
- Ваенны білет або прыпісное пасведчанне
- Пасведчанне аб нараджэнні
- Анкету (запаўняецца пры падачы дакументаў)
- Пашпарт.
Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 15 па 25 жніўня па адрасе: г. Орша, вул. Савецкая, д. 7.
Уступныя экзамены будуць праходзіць з 26 па 27 жніўня.
Даведкі па тэлефоне: + 375 (29) 898 74 43.