Асвечана тэхніка спецпадраздзялення «Альфа»

22 студзеня 2018

top.jpg

Каля 10 гадоў прыход храма Святой Жыццепачатнай Тройцы ў пасёлку Бараўляны Мінскага раёна (настаяцель протаіерэй Андрэй Круцялёў) акармляе асабісты састаў спецыяльнага падраздзялення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі — групы «Альфа».

20 студзеня 2018 года, у дзень памяці Сабора Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, клірыкі прыхода па просьбе камандзіра падраздзялення здзейснілі асвячэнне спецтэхнікі.

Група «Альфа» была створана ў 1990 годзе. Асноўныя задачы «альфаўцаў» — самыя складаныя сілавыя аперацыі: вызваленне закладнікаў, прадухіленне тэрарыстычных актаў і экстрэмісцкіх акцый.

Church.by