Асвечаныя новыя аддзяленні анкалагічнага цэнтра ў Бараўлянах

20 студзеня 2017

top.jpg

Па просьбе дырэктара ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н.Н. Аляксандрава» Алега Рыгоравіча Суконкі клірыкі прыхода Святой Жываначальнай Троіцы вёскі Бараўляны сумесна з клірыкамі 3-й Мінскай раённай акругі 20 студзеня асвяцілі нядаўна пабудаваныя і уведзеныя ў эксплуатацыю пазітронна-эмісійны тамаграфічны цэнтр (ПЭТ-КТ), новае кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне і новае онкаўралагічнае аддзяленне.

.DSC04184.JPG

Чын асвячэння ўзначаліў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска архімандрыт Аляксій (Шынкевіч).

Church.by