Адкрыты дыялог «Роля Царквы ў жыцці сучаснай моладзі» адбыўся ў Жодзіне

06 ліпеня 2018

top.jpg

1 ліпеня ў рамках 20-га Міжнароднага фестывалю моладзі Расіі і Беларусі на прыходзе храма іконы Божай Маці «Збавіцельніца» горада Жодзіна адбыўся адкрыты дыялог «Роля Царквы ў жыцці сучаснай моладзі».

Святар Іаан Цюцюннікаў абмеркаваў з маладымі людзьмі з Жодзіна, Барысава, Баранавічаў, Смалявічаў і Мыцішчаў пытанні веры, рэлігіі і Царквы.

Затым для моладзевых дэлегацый была арганізавана экскурсія па храму, а парафіяльны хор выканаў для гасцей царкоўныя спевы.

Барысаўская епархія / Church.by