Пасхальны малебен быў здзейснены ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце
19 красавіка 2017У рамках шматгадовага супрацоўніцтва Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска 19 красавіка ў холе 1-га корпуса ўніверсітэта адбыўся малебен, служэнне якога было прымеркавана да свята Светлага Хрыстова Уваскрэсення.
Малебен здзейсніў клірык Лізавецінскага манастыра іерэй Андрэй Малахоўскі. Спевы выканалі сёстры манастырскага сястрыцтва. Пасхальныя малітвы за набажэнствам узнеслі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.
Асаблівае гучанне святочным спевам надалі галасы міжнароднага па сваім складзе ўніверсітэцкага хору «Дамінанта». Па заканчэнні малебна студэнты выканалі спевы «Отче наш» і «Совет превечный».
Айцец Андрэй памазаў алеем, акрапіў вадой больш за 100 студэнтаў і адказаў на пытанні, якія цікавяць іх.
— Прыемна, што будучыя лекары змаглі далучыцца да велікоднай радасці! — адзначылі ў БДМУ.