Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Мінска
25 жніўня 201725 жніўня 2017 года, у пятніцу сядміцы 12-й пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Страха; настаяцель Благавешчанскага прыхода горада Мінска протаіерэй Алег Паповіч; настаяцель храма Нараджэння Іаана Прадцечы горада Мінска протаіерэй Фёдар Жалянгоўскі; настаяцель Нікольскага храма горада Мінска протаіерэй Аляксій Міхлюк; настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» протаіерэй Дыянісій Пясецкі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Якаўлевай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Надумович.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята Праабражэння Гасподняга і Мінскай іконе Божай Маці.
Па адпусьце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.
Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.
На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх раздаў вернікам абразкі Божай Маці, а дзецям і імяніннікам ўручыў прасфоры і кветкі.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел азнаёміўся з ходам будаўніцтва храма ў гонар святога велікамучаніка і перамаганосца Георгія, размешчанага на тэрыторыі храмавага комплексу.