Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар свяціцеля Лукі ў горадзе Мінску
09 чэрвеня 20179 чэрвеня 2017 года, у дзень памяці свяціцеля Лукі, вызнаўца, архіепіскапа Сімферопальскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Лукі ў горадзе Мінску.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны Смаргонскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга протаіерэй Анатоль Рэзановіч; благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель храма ў гонар свяціцеля Лукі протаіерэй Віктар Рэзановіч і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Наталлі Фігуравай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма протаіерэй Віктар Рэзановіч.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх у суправаджэнні саслужачых святароў здзейсніў чын асвячэння крыжоў на купалы будучага храма ў гонар свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага), архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх пажадаў усім дапамогі Божай па малітвах свяціцеля Лукі, павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім прысутным мітрапаліт Павел уручыў на малітоўную памяць абразкі свяціцеля Лукі.