Патрыяршы Экзарх здзейсніў малебен на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
06 лютага 20216 лютага 2021 года, у дзень памяці святой блажэннай Валянціны Мінскай, а таксама 15-годдзя з дня яе праслаўлення і 55-годдзя з дня скону, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў могілкі ў вёсцы Крысава і ўзначаліў малебен на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел і клірыкі Маладзечанскай і Стаўбцоўскай епархіі.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Па заканчэнні малебна мітрапаліт Веніямін звярнуўся да шматлікіх вернікаў са словам павучання.
У памяць пра падзею ўсім паломнікам былі ўручаны каляндарыкі з выявай святой блажэннай Валянціны Мінскай.
Святая блажэнная Валянціна Мінская была кананізавана Беларускай Праваслаўнай Царквой па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 6 лютага 2006 года - роўна праз сорак гадоў пасля скону.
Яшчэ пры зямным жыцці матушкі Валянціны не зарастала сцежка да маленькага доміка ў вёсцы Коскі непадалёк ад Койданава (цяпер Дзяржынска), дзе жыла святая. Шмат каму са сваіх наведвальнікаў яна казала: «Я памру, але прыходзьце да мяне, як да жывой, і я вам дапамагу». Дадзенае ёю абяцанне шчадралюбна спаўняецца па гэты дзень: блажэнная Валянціна не пакідае ў сваіх малітвах прыбываючых да яе сціплай магілкі, якая вось ужо шмат гадоў з'яўляецца месцам паломніцтва.