Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне новага вучэбнага корпуса Дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў № 1 горада Мінска

22 лютага 2017

top.jpg

21 лютага 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў ДУА «Дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў № 1 горада Мінска» і здзейсніў чын асвячэння новага вучэбнага корпуса школы.

Ля ўваходу ў школу Яго Высокапраасвяшчэнства віталі: дырэктар школы, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Аляксандраўна Дарохіна, намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска Віталь Пятровіч Брэль, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна Ала Дзмітрыеўна Куніцкая і іншыя запрошаныя афіцыйныя асобы.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Мінска і старшыня епархіяльнага аддзела адукацыі протаіерэй Святаслаў Лявіцкі; старшыня Сінадальнага паломніцкага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска і благачынны 7-га Мінскай гарадской акругі протаіерэй Аляксандр Шырытон; настаяцель прыхода храма праведнага Іаана Кранштацкага ў горадзе Мінску іерэй Аляксій Хацееў.

Пасля асвячэння будынка мітрапаліт Павел наведаў класы школы і азнаёміўся з ходам заняткаў з навучэнцамі. Далей уладыка наведаў школьны музей, дзе дырэктар установы адукацыі Ірына Аляксандраўна Дарохіна азнаёміла Патрыяршага Экзарха з гісторыяй школы. Пасля чаго ў Актавай зале адбылася канцэртная праграма, падрыхтаваная выхаванцамі харэаграфічнай школы.

Па заканчэнні канцэрту Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх прысутных з архіпастырскім словам і заклікаў Божае благаславенне на працы настаўнікаў і навучэнцаў. У дар бібліятэцы харэаграфічнай школы уладыка Павел перадаў збор твораў мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна і пакінуў памятны запіс у кнізе водгукаў гасцей. 

Church.by

Фотарэпартаж