Патрыяршы Экзарх здзейсніў Велікодную вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

09 красавіка 2018

top.jpg

8 красавіка 2018 года, у свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў Велікодную вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Інстытута тэалогіі протаіерэй Сергій Гардун; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

У канцы вячэрні Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў са светлым святам Пасхі Хрыстовай і ўручыў кожнаму старажытны сімвал Хрыстовага Уваскрасення — велікоднае яйка.

Church.by

Фотарэпартаж