Патрыяршы Экзарх здзейсніў пасію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

11 сакавіка 2018

top.jpg

11 сакавіка 2018 года, напярэдадні панядзелка 4-й сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў пасію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.

Church.by

Фотарэпартаж