Патрыяршы Экзарх здзейсніў утраню з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

15 красавіка 2021

top.jpg

14 красавіка 2021 года, у сераду пятага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў утраню з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі; старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Жытко.

Утраня чацвярга пятай нядзелі Вялікага посту, якая звычайна служыцца ў сераду ўвечары, носіць назву «Марыіна стаянне».

Гэтае богаслужэнне прысвечана прападобнай Марыі Егіпецкай — дзіўнай святой, якая пасля грахоўнай маладосці 47 гадоў правяла ў пустыні ў подзвігу пакаяння. Памяць святой Марыі шануецца 14 красавіка, у чацвер і нядзелю 5-й сядміцы Вялікага посту.

На гэтай утрані цалкам прачытваюцца Вялікі пакаянны канон і жыціе прападобнай Марыі Егіпецкай. Чытаць канон святога Андрэя Крыцкага і жыціе прападобнай Марыі Егіпецкай у чацвер пятага тыдня ўстаноўлена з часоў VI Усяленскага Сабора.

Church.by

Фотарэпартаж