Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Ксеніеўскім манастыры вёскі Барань і здзейсніў чын пахавання ігуменні Васілісы (Мядзведзь)

08 студзеня 2017

top.jpg

8 студзеня, у свята Сабора Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі Бажэственную літургію ў храме прападобнага Серафіма Сароўскага жаночага манастыра ў гонар блажэннай Ксеніі Пецярбургскай вёскі Барань Барысаўскага раёна.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спращ Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі Барысаўскай епархіі.

На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Іванавіч Сірэнка, старшыня Барысаўскага райвыканкама Уладзімір Уладзіміравіч Мірановіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Аляксандравіч Гумінскі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Мядзведзь.

Па запрычасным сціху было прачытана Каляднае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін. Уладыка сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу за наведванне абіцелі, якая перажывае сур'ёзнае выпрабаванне, і папрасіў Уладыку Экзарха звярнуцца да паствы са словам суцяшэння ў сувязі з трагічнай смерцю ігуменні манастыра Васілісы (Мядзведзь).

Мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і набожных паломнікаў са святам Ражджаства Хрыстовага і звярнуўся да ўсіх са словам навучання, у якім адзначыў асаблівыя заслугі і працу памерлай ігуменні Васілісы ў справе ўладкавання абіцелі. Патрыяршы Экзарх нагадаў словы апостала Паўла, які заклікаў не смуткаваць аб памерлых, як гэта робяць тыя, хто не мае надзеі на Бога і не вераць у уваскрэсенне з мёртвых. Ён адзначыў, што пасля ўваскрэсення з мёртвых Хрыста Збавіцеля ўжо няма смерці для веруючых у Яго, а існуе толькі пераход з часовага жыцця ў новае вечнае жыццё, жыццё з Хрыстом.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Пасля богаслужэння мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі чын пахавання ігуменні Васілісы (Мядзведзь), ігуменні жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай вёскі Барань Барысаўскага раёна, якая была забітая. Трагедыя адбылася позна ўвечары 5 студзеня 2017 года.

Church.by

Фотарэпартаж