Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята прыхода ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска

06 лістапада 2023

top.jpg

6 лістапада 2023 года, у свята іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме аднайменнага прыхода горада Мінска, які будуецца.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па ўзаемадзеянні з казацтвам, старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі, благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, клірыкі храма і госці ў свяшчэнным сане.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў прыходскі хор пад кіраўніцтвам Вольгі Янум.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў клірык прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» протаіерэй Віктар Мельнікаў.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі было здзейснена слаўленне Божай Маці.

Затым Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам храма і звярнуўся да прысутных са словам настаўлення.

У сваю чаргу настаяцель храма протаіерэй Ігар Карасцялёў падзякаваў Высокапраасвяшчэннейшаму уладыку за сумесную малітву.

На заканчэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж