Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
12 лютага 201912 лютага 2019 года, у дзень памяці Сабора ўсяленскіх настаўнікаў і свяціцеляў Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста, актавы дзень Мінскай духоўнай семінарыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага мужчынскага манастыра.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскапы: Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Пецяргофскі Серафім, Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: брація Жыровіцкага манастыра, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі Мінскай духоўнай семінарыі, прадстаўнікі духоўных навучальных устаноў Рускай Праваслаўнай Царквы і іншыя госці ў свяшчэнным сане.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка, памочнік Прэзідэнта ў Гродзенскай вобласці Іван Антановіч Лаўрыновіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Аляксандравіч Марзалюк і іншыя высокія госці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў студэнт 4-га курса Мінскай духоўнай семінарыі Уладзімір Бурмістраў.
Спевы Бажэственнай літургіі выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын пастаўлення ў чытальнікаў студэнтаў выпускнога курсу Мінскай духоўнай семінарыі.
Затым архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел падзякаваў архіпастырам за сумесную малітву, павіншаваў рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Гурыя, выкладчыкаў і студэнтаў духоўнай семінарыі з днём памяці нябесных заступнікаў Мінскай духоўнай семінарыі і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.
Пасля святочнай трапезы адбыўся ўрачысты акт і канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні выхаванцаў Мінскай духоўнай семінарыі.
Актавы дзень завяршыўся ўрачыстым адкрыццём чарговай залы Царкоўна-гістарычнага музея Мінскай духоўнай семінарыі.
Напрыканцы архіпастыры наведалі хворага схіепіскапа Дзятлаўскага Пятра і павіншавалі яго са святам і з шасцідзесяцігоддзем з дня нараджэння.