Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія Магілёўскага
06 жніўня 20176 жніўня 2017 года, у Нядзелю 9-ю пасля Пяцідзесятніцы, у горадзе Магілёве прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 300-годдзю з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага.
Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы горада Магілёва ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні: мітрапаліта Нежынскага і Прылуцкага Ірынея; архіепіскапаў: Пінскага і Лунінецкага Сцяфана; Навагрудскага і Слонімскага Гурыя; Брэсцкага і Кобрынскага Іаана; епіскапаў: Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія; Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма; Тураўскага і Мазырскага Леаніда; Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна; Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла; Слуцкага і Салігорскага Антонія.
Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, духавенства Магілёўскай епархіі і госці ў святым сане.
На ўрачыстасцях прысутнічалі: старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Міхайлавіч Цумараў, старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Іванавіч Дуцько, намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Аляксандраўна Галушка, намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Валерый Казіміравіч Яленскі, начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Іванавіч Савенка і іншыя прадстаўнікі рэгіянальнай улады.
Богаслужэбныя спевы падчас Літургіі выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Купцоў.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх, саслужачыя архіпастыры і святары здзейснілі слаўленне свята.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да архіерэяў, сьвятароў і ўсіх прысутных звярнуўся мітрапаліт Нежынскі і Прылуцкі Ірыней, які прыбыў на ўрачыстае богаслужэнне з малой радзімы свяціцеля Георгія (Каніскага), а затым епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній звярнуўся да ўсіх прысутных са словамі прывітання.
Патрыяршы Экзарх сардэчна падзякаваў прыбыўшым на агульнацаркоўную ўрачыстасць архіпастырам, духавенству і набожным міранам і звярнуўся да ўсіх прысутных у храме са словам павучання.
Пасля богаслужэння да «дома Каніскага» — былой рэзідэнцыі свяціцеля Георгія, пабудаванай ў 1762-1785 гг. — прайшлі два хрэсныя ходы: са Спаса-Праабражэнскага сабора і Мікольскага жаночага манастыра.
На плошчы перад домам свяціцеля Патрыяршы Экзарх узначаліў святочны малебен і слаўленне свяціцелю Георгію.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Цумараў.
Мітрапаліт Павел выказаў падзяку кіраўніку гарадской улады за цёплыя словы і звярнуўся да вернікаў з прывітальным словам. Уладыка Экзарх заклікаў усіх хрысціян захоўваць каштоўны дар — веру праваслаўную, якую так старанна прапаведаваў і абараняў свяціцель Георгій, і знаходзіцца ў аднадумстве, згодзе, малітве і ў сапраўднай хрысціянскай любві.
Усім вернікам у гэты дзень на малітоўную памяць былі ўручаны абразкі свяціцеля Георгія.
Для архіпастыраў і ганаровых гасцей была праведзена экскурсія па доме Магілёўскага свяціцеля, дзе ў цяперашні час размяшчаецца фотавыстава, прысвечаная навамучанікам і вызнаўцам Царквы Рускай.