Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар 420-годдзя храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы і 20-годдзя Свята-Пакроўскага жаночага манастыра горада Талачына
07 ліпеня 20247 ліпеня 2024 года, у Нядзелю 2-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці ўсіх святых, якія ў зямлі Рускай праславіліся, і свята Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Пакроўскім храме аднайменнага жаночага манастыра горада Талачына. Набажэнства было прымеркавана да 420-годдзя храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы і 20-годдзя манастыра.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і епіскап Друцкі Яўсевій, вікарый Віцебскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Уладзімір Рэзановіч; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Любові Галкінай.
Святочнае богаслужэнне наведалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Марына Навіцкая, старшыня Талачынскага раённага выканаўчага камітэта Алег Лындзін і намеснік старшыні Талачынскага раённага выканаўчага камітэта Віктар Альхімовіч.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Канстанцін Ізафатаў.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.
Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прысутных са знамянальнай падзеяй для святой абіцелі і звярнуўся са словам настаўлення.
Словы віншавання ад старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна перадала начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая. Старшыня Талачынскага райвыканкама Алег Лындзін пажадаў далейшага росквіту храму, а яго прыхаджанам міру і дабра, веры і цярпення.
Затым яго Высокапраасвяшчэнства ўзнагародзіў ігуменню Анфісу (Любчак) ордэнам Беларускай Праваслаўнай царквы святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай, протаіерэя Аляксандра Лазука — медалём Беларускай Праваслаўнай царквы святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай, старшыню Талачынскага райвыканкама Алега Лындзіна — епархіяльным медалём Віцебскай епархіі «Святога Уладзіміра, вызнаўцы Віцебскага» I ступені, дырэктара Рэспубліканскага вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод» Анатоля Анюхоўскага — епархіяльным медалём Віцебскай епархіі «Святога Уладзіміра, вызнаўцы Віцебскага» I ступені, Аляксандра Марэйку — епархіяльным медалём Віцебскай епархіі «Святога Уладзіміра, вызнаўцы Віцебскага» I ступені.
З прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнулася ігумення манастыра, якая падзякавала Яго Высокапраасвяшчэнству за наведванне святой абіцелі і на малітоўную памяць паднесла яму абраз Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
На заканчэнне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,
сацсетках Instagram, ВКонтакте,
Facebook і «Одноклассники»,