Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар знойдзення мошчаў святога праведнага Іаана Кармянскага [+відэа]

31 мая 2022

top.jpg

31 мая 2022 года, у дзень памяці святога праведнага Іаана Кармянскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію з нагоды знойдзення нятленных мошчаў святога, з моманту якога прайшоў 31 год.

Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, адказны сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, благачынныя епархіяльных акруг, старшыні аддзелаў, настаяцелі прыходаў і духавенства Гомельскай епархіі.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Трансляцыя богаслужэння вялась на YouTube-канале Гомельскай епархіі.

За набажэнствам маліліся: старшыня Добрушскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Матарас, сёстры манастыроў Гомельскай епархіі: ігумення Іаана (Ярэц) з сёстрамі Успенскага жаночага манастыра вёскі Казімірава, ігумення Вера (Афонькіна) з сёстрамі Ціхвінскага жаночага манастыра горада Гомеля і ігумення Архелая (Новікава) з сёстрамі Іаана-Кармянскага жаночага манастыра аграгарадка Карма.

Богаслужэбныя спевы выканаў зводны хор Гомельскай епархіі пад кіраваннем рэгента Петрапаўлаўскага кафедральнага сабора ў горадзе Гомелі Алены Мароз.

Пасля запрычаснага сціха прамовіў прамовіў протаіерэй Аляксандр Лапушанскі, настаяцель прыхода храма Аляксія Лельчыцкага ў горадзе Гомелі.

Пасля заамвоннай малітвы архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне перад мошчамі святога праведнага Іаана Кармянскага.

Завяршылася богаслужэнне хрэсным ходам, які ўзначаліў мітрапаліт Веніямін.

Па завяршэнні богаслужэння са словамі падзякі да Патрыяршага Экзарха звярнуўся архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.

«Кожны год мы чакаем свята - дня памяці святога праведнага Іаана Кармянскага. Шматлікія вернікі прыходзяць, каб памаліцца яму простай сардэчнай малітвай і выпрасіць благаславення, і праз яго папрасіць боскага клопату пра людзей сваіх. І кожны, хто прыходзіць сюды, заўсёды адкрывае сваё сэрца святару, простаму сельскаму працаўніку, які 105 гадоў таму пайшоў з зямнога жыцця, але дагэтуль яўляе сваю дапамогу» – адзначыў уладыка Сцяфан.

У сваёй прамове архіерэй сардэчна падзякаваў мітрапаліту Веньяміну, архіпастырам, духавенству, матушкам ігуменням з сёстрамі, старшыні Добрушскага райвыканкама Аляксандру Матарасу і ўсім прысутным за сумесную малітву, пажадаўшы, каб па малітвах бацюшкі Іаана Гасподзь умацаваў кожнага на сваім месцы служэння і дапамог несці той крыж, які на яго ўскладзены.

На малітоўную памяць аб наведванні гомельскай зямлі архіепіскап Сцяфан паднёс у дар мітрапаліту Веніяміну і епіскапу Лідскаму і Смаргонскаму Парфірыю іконы Божай Маці.

Патрыяршы Экзарх, у сваю чаргу, падзякаваў архіепіскапу Сцяфану за цёплыя словы, павіншаваў усіх, якія прыбылі на ўрачыстасці, са святам і звярнуўся са словам павучання.

«Сёння, вяртаючыся дадому пасля наведвання ўрачыстасці ў гонар святога праведнага Іаана, кожны будзе суцешаны і ўзрадаваны, супакоены і натхнёны. Мы маліліся і прасілі ў святога кожны аб сваім, але разам з тым аб агульным для нас усіх – «аб міры ўсяго свету, добры стан святых Божых Цэркваў», але, просячы, задамо сабе пытанне: што мы дамо наўзамен святому ўгодніку Божаму? Што аддадзім Госпаду нашаму?», — запытаўся ўладыка Экзарх і наказваў шукаць і знаходзіць адказы на гэтыя пытанні ў сваім сэрцы, і не аднойчы, у дзень свята, а на працягу ўсяго свайго жыцця.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

 

 

Гомельская епархія/Church.by 

Фотарэпартаж