Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар Сукневіцкай іконы Божай Маці

10 ліпеня 2018

top.jpg

10 ліпеня 2018 года, у аўторак 6-й сядміцы па Пяцідзесятніцы, у дзень святкавання Сукневіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, епіскапы: Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Слуцкі і Салігорскі Антоній і Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Праабражэнскім саборы горада Смаргоні Гродзенскай вобласці.

За богаслужэннем прысутнічалі і маліліся: старшыня Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Васільевіч Харужык; намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Сцяпанавіч Шумейка і іншыя высокапастаўленыя госці.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынны Смаргонскай царкоўнай акругі, настаяцель кафедральнага сабора Праабражэння Гасподняга протаіерэй Анатоль Рэзановіч і іншыя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор саборнага храма пад кіраваннем Ксеніі Дагоцкай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксандр Дзяшук.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх, саслужачыя архіпастыры і святары здзейснілі слаўленне Прасвятой Багародзіцы.

Па адпусце Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. Уладыка падзякаваў мітрапаліту Паўлу за сумесную малітву. Са словамі прывітання і віншавання да ўладыкі Паўла звярнуўся і старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Васільевіч Харужык. Прадстаўнікі адміністрацыі раёна падзякавалі мітрапаліту Паўлу, архіпастырам і святарам за свята, якое яны падарылі ўсім жыхарам горада Смаргоні.

Уладыка Павел падзякаваў ўсім архіпастырам, якія прыбылі ў горад Смаргонь і праславілі Найсвяцейшую Багародзіцу. Да епіскапа Парфірыя былі звернуты словы асаблівай падзякі за арганізацыю урачыстасцяў. Патрыяршы Экзарх павіншаваў прадстаўнікоў раённай адміністрацыі, духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Па заканчэнні падзячных малітваў па Святым Прычашчэнні імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго Патрыяршы Экзарх уручыў ім кветкі. На малітоўную памяць усім вернікам былі раздадзены абразкі Сукневіцкай іконы Божай Маці.

Church.by 

Фотарэпартаж