Патрыяршы Экзарх узначаліў у Жыровіцкай абіцелі ўрачыстасці ў гонар прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага

06 верасня 2022

top.jpg6 верасня 2022 года, у дзень памяці прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейснілі Бажэственную літургію ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.

Архіпастырам саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, адказны сакратар упраўлення спраў Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Андрэй Волкаў, брація абіцелі ў свяшчэнным сане, клірыкі Навагрудскай епархіі і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам протадыякана Андрэя Скробата.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі духавенства і багамольцы прайшлі хрэсным ходам ад Успенскага сабора да Яўленскай царквы Жыровіцкага манастыра, дзе здзейснілі малебен з акафістам святому. Затым мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.

На заканчэнне была здзейснена памінальная ліція на магіле першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Навагрудская епархія/Church.by

Фотарэпартаж