Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі

13 лютага 2020

top.jpg

13 лютага 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Рады: протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі; протаіерэй Георгій Латушка, старшыня камісіі па разборы праблем на прыходах Мінскай епархіі; протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Ігар Латушка, старшы духаўнік Мінскай епархіі; протаіерэй Іаан Задарожын, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча; протаіерэй Мікалай Багдановіч, старшыня епархіяльнага суда; протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы. Прысутнічаў таксама Андрэй Іванавіч Кахно, галоўны бухгалтар Мінскай епархіі.

Радв абмеркавала ход падрыхтоўкі да святкавання 550-годдзя яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя яе паўторнага знойдзення і 500-годдзя з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. Таксама члены Рады разгледзелі шэраг пытанняў адміністрацыйна-гаспадарчага і дысцыплінарнага характару.

Church.by

Фотарэпартаж