Патрыяршы Экзарх уручыў дыпломы выпускнікам Мінскай духоўнай семінарыі

23 чэрвеня 2018

top.jpg

23 чэрвеня 2018 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны Акт.

Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ў Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); выкладчыкі і выпускнікі семінарыі ў свяшчэнным сане.

За Літургіяй маліліся выпускнікі духоўнай семінарыі, выкладчыкі, настаўнікі і члены іх сем'яў.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата, а таксама архіерэйскі хор семінарыі пад кіраўніцтвам дыякана Яўгена Васілеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Сергій Пінчук, выпускнік Мінскай духоўнай семінарыі.

Пасля заамвоннай малітвы быў здзейснены падзячны малебен, пасля чаго мітрапаліт Павел звярнуўся да выпускнікоў і ўсіх прысутных са словам павучання.

Па заканчэнні богаслужэння ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў урачысты выпускны Акт, на якім мітрапаліт Павел уручыў дыпломы і падзякі выпускнікам, а таксама медалі «У гонар 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве» выкладчыкам. Завяршыўся выпускны Акт святочным канцэртам студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі. 

Church.by

Фотарэпартаж