Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў горад Гродна і прадставіў духавенству і пастве Гродзенскай епархіі епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія
13 чэрвеня 202113 чэрвеня 2021 года, у Нядзелю 7-ю пасля Вялікадня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў горад Гродна і здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы.
Патрыяршаму Экзарху саслужыў епіскап Антоній, прызначаны рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 9 чэрвеня 2021 года (журнал № 27) епіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім.
Архіпастырам саслужылі: адказны сакратар Упраўлення спраў Мінскай Экзархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Анатоль Ненартавіч, сакратар Слуцкай епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько, духаўнікі Гродзенскай епархіі протаіерэй Аляксандр Наздрын і протаіерэй Андрэй Бандарэнка, настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой, айцы благачынныя і настаяцелі прыходаў Гродзенскай епархіі і клірыкі кафедральнага сабора.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.
Перад пачаткам Бажэственнай літургіі, па завяршэнні ўваходных малітваў, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі абвясціў рашэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы аб палічэнні архіепіскапа Арцемія на спачын і аб прызначэнні епіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Праасвяшчэннага Антонія, які раней узначальваў Слуцкую кафедру.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Бандарэнка.
На богаслужэнні прысутнічаў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Францавіч Пранюк і іншыя высокія госці.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх, епіскап Антоній і святары здзейснілі слаўленне свята Узнясення Гасподняга.
Далей мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан з нядзельным днём і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх таксама пажадаў Праасвяшчэнаму епіскапу Антонію ўмацавальнай дапамогі Нябеснага Пастыраначальніка Госпада ў будучай працы на Гродзенскай кафедры.
Затым прысутных вітаў В. Ф. Пранюк, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Пасля гэтага да прысутных звярнуўся епіскап Антоній.
Завяршылася богаслужэнне мнагалеццем архіпастырам, а таксама духавенству і пастве Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.