Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў Агульны сход Мінскай епархіі
12 снежня 201912 снежня 2019 года ў канферэнц-зале гасцініцы «Беларусь» горада Мінска адбыўся Агульны сход Мінскай епархіі.
Прэзідыум Сходу ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У прэзідыуме прысутнічалі: архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі — намеснік старшыні Сходу; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення спраў Мінскай Экзархіі.
У якасці запрошанага госця на сходзе прысутнічаў Максім Аляксандравіч Шчарбацэвіч, супрацоўнік аддзела па справах рэлігій Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
У сходзе прынялі ўдзел: клірыкі Мінскай епархіі, ігуменні стаўрапігіяльных і епархіяльных манастыроў, рэктары, прарэктары і выкладчыкі духоўных навучальных устаноў, кіраўнікі і супрацоўнікі епархіяльных аддзелаў, кіраўнікі брацтваў і сястрыцтваў.
Агульная колькасць удзельнікаў Сходу склала 265 чалавек.
У пачатку Сходу прысутныя абвясцілі хорам «Вечную памяць» заштатнаму клірыку Мінскай епархіі протаіерэю Аляксандру Радоўскаму, які адышоў да Госпада раніцай гэтага дня пасля працяглай хваробы.
Мітрапаліт Павел абвясціў прывітальны адрас мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, накіраваны ўдзельнікам Сходу.
Для падпісання журналаў сходу былі абраны: протаіерэй Андрэй Лемяшонак, духаўнік Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска, і протаіерэй Васіль Літвінка, клірык прыхода храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску.
У сакратарыят Сходу былі абраны протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, і іерэй Аляксій Заліцаеў, клірык прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску.
Старшынёй рэдакцыйнай камісіі быў абраны іерэй Дыянісій Кавалёў, старшыня парафіяльнага савета Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, старшынёй лічыльна-мандатнай камісіі — іерэй Адрыян Латушка, настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы горада Мінска.
З дакладам аб жыцці і дзейнасці Мінскай епархіі у 2019 годзе выступіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Архіпастыр распавёў аб найважнейшых царкоўных і царкоўна-грамадскіх падзеях адыходзячага года, акрэсліў найбольш актуальныя пытанні парафіяльнага жыцця Мінскай епархіі, нагадаў аб неабходнасці малітоўнай падтрымкі кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царквы.
Сёння ўся паўната Праваслаўнай Царквы перажывае складаны час выпрабаванняў. Мітрапаліт Павел заклікаў усіх узмацніць свае малітвы аб адзінстве Святога Праваслаўя і цвёрда стаяць на непарушнай кананічнай аснове, да якой нас заклікае Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы.
Уладыка Павел асабліва падзякаваў усім, хто прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні царкоўных урачыстасцяў прысвечаных 30-годдзю заснавання Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату. Клірыкам, якія найбольш папрацавалі ў справе падрыхтоўкі святкавання, былі ўручаны падзякі Патрыяршага Экзарха.
Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра, выказаў у сваім дакладзе папярэднюю праграму царкоўных урачыстасцяў, прымеркаваных да 550-годдзя яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя паўторнага цудоўнага аднойдзення абраза і 500-годдзя заснавання Успенскага Жыровіцкага манастыра. Урачыстасці адбудуцца з 18 па 20 мая 2020 года. Падрыхтоўку да іх каардынуе Рэспубліканскі аргкамітэт, створаны распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі ад 16 жніўня 2019 года №320р. Уладыка Гурый праінфармаваў прысутных аб стане падрыхтоўкі да ўрачыстасцяў на дадзены момант і аб маючай адбыцца працы ў гэтым кірунку.
Протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы, у сваім дакладзе прывёў падрабязную справаздачу аб становішчы спраў у сферы сацыяльнага служэння ў Мінскай епархіі, пазначыў актуальныя праблемы і прапанаваныя шляхі іх вырашэння.
Мітрапаліт Павел адказаў на пытанні, якія паступілі з залы.
Завяршыўся Агульны сход Мінскай епархіі прыняццем выніковага дакумента.
Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам, у якім павіншаваў усіх з надыходзячым грамадзянскіх Новым годам і святам Ражджаства Хрыстовага, падзякаваў прысутным за працу па падрыхтоўцы і правядзенні Сходу і пажадаў усім дапамогі Божай у добрых справах на славу Святой Царквы, на карысць Айчыны і беларускага народа.