Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 1025-годдзя Полацкай епархіі

10 лістапада 2017

top.jpg

10 лістапада 2017 года, у пятніцу сядміцы 23-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій здзейснілі Бажэственную літургію ў Сафійскім саборы горада Полацка.

Богаслужэнне было прымеркавана да 1025-годдзя з дня заснавання Полацкай епархіі.

Архіпастырам саслужылі клірыкі Полацкай епархіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Іны Клочковай.

На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шаўчук, старшыня Наваполацкага гарадскога савета дэпутатаў Алег Генадзьевіч Буевіч; прадстаўнікі адміністрацыі горада і свецкай улады.

Падчас малога ўваходу мітрапаліт Павел, зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай, удастоіў протаіерэя Аляксандра Пятліцкага і протаіерэя Валерыя Федуковіча права нашэння паліцы, іерэя Ігара Чэчуковіча ўзвёў у сан протаіерэя.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксандр Пятліцкі.

Па адпусце Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх асвяціў копію новастворанага крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай, які быў выраблены да юбілейных урачыстасцей.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Уладыка сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу за наведванне Полацкай епархіі і сумесную малітву.

Далей з прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шаўчук.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіепіскапу Феадосію і Мікалаю Мікалаевічу за словы вітання, павіншаваў духавенства і набожных міран са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім багамольцам на малітоўную памяць уладыка Павел уручыў абразкі з выявай крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Па завяршэнні богаслужэння мітрапаліт Павел і архіепіскап Феадосій наведалі Полацкае кадэцкае вучылішча, дзе архіпастыры пагутарылі з навучальнікамі і навучэнцамі і падалі ім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж